Тэадор Качынскі (Унабомбэр). Пра левых. Комплекс непаўнавартаснасці.
Пра левых. Комплекс непаўнавартаснасці.
Амаль усе пагодзяцца з тым, што мы жывём у вельмі неспакойным грамадстве. Адной з найбольш распаўсюджаных праяў вар'яцтва нашага свету з'яўляецца левы рух, таму ўсебаковае даследаванне яго псіхалогіі паслужыць уступам да даследавання праблем сучаснага грамадства ў цэлым. Дзве псіхалагічныя тэндэнцыі, якія ляжаць у аснове сучаснага левага руху, мы вызначаем як «комплекс непаўнавартаснасці» і «звышсацыялізацыю». Комплекс непаўнавартаснасці з'яўляецца характэрнай рысай сучаснага левага руху ў цэлым, тады як звышсацыялізацыя ўласцівая толькі пэўнай яго частцы, але менавіта гэтая частка займае надзвычай важнае месца.
Пад «комплексам непаўнавартаснасці» мы разумеем не толькі пачуццё непаўнавартаснасці ў літаральным сэнсе, але і цэлы спектр блізкіх адна да адной рысаў: нізкую самаацэнку, адчуванне бездапаможнасці, дэпрэсіўныя схільнасці, паражэнчы настрой, пачуццё віны, нянавісць да самога сябе і г. д.. Мы сцвярджаем, што сучасныя левыя схільныя праяўляць некаторыя з гэтых пачуццяў (магчыма, больш ці менш стрыманых), і што гэтыя пачуцці маюць вырашальнае значэнне ў вызначэнні кірунку сучаснай левізны. Калі нехта ўспрымае ледзь не ўсё, што сказана пра яго (ці пра групу, з якой ён сябе атаясамлівае), як прыніжальнае, мы робім выснову, што ён мае комплекс непаўнавартаснасці або нізкую самаацэнку. Гэтая тэндэнцыя асабліва выразна праяўляецца сярод абаронцаў правоў меншасцяў — незалежна ад таго, належаць яны самі да тых груп, правы якіх абараняюць, ці не. Яны надзвычай адчувальныя да слоў, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння меншасцяў, і да ўсяго, што пра іх гаворыцца. Тэрміны «негр», «азіят», «непаўнавартасны» або «цыпачка» ў дачыненні адпаведна да афрыканца, ураджэнца Азіі, чалавека з інваліднасцю і жанчыны першапачаткова не мелі ніякага прыніжальнага адцення. «Дзяўчына» і «цыпачка» былі проста жаночымі адпаведнікамі слоў «хлопец», «чувак» або «братан». Негатыўны сэнс гэтыя тэрміны атрымалі дзякуючы самім актывістам.
Некаторыя абаронцы правоў жывёл зайшлі настолькі далёка, што адмаўляюцца ад слова «улюбёнец» і настойваюць на яго замене тэрмінам «жывёльны кампаньён». Левыя антраполагі забіраюцца ў неймаверныя нетры, каб не сказаць нічога пра першабытныя народы, што можна было б вытлумачыць як нешта негатыўнае. Яны хочуць замяніць слова «першабытны» на «неадукаваны». Яны выглядаюць амаль параноікамі, калі справа датычыцца ўсяго, што можа стварыць уражанне, нібыта любая першабытная культура саступае нашай уласнай. (Мы зусім не намякаем, што першабытныя культуры САПРАЎДЫ з'яўляюцца ніжэйшымі за нашу. Мы толькі звяртаем увагу на павышаную адчувальнасць левых антраполагаў.) Тыя, каго найбольш раздражняе «палітычна некарэктная» тэрміналогія, — гэта не жыхары чорных гета, не азіяцкія імігранты, не пакрыўджаныя жанчыны і не людзі з інваліднасцю. Гэта нешматлікая група актывістаў, многія з якіх нават не належаць да якой-небудзь «прыгнечанай» групы, а самі паходзяць з прывілеяваных слаёў грамадства. Палітычная карэктнасць мае сваю цытадэль, напрыклад, сярод універсітэцкіх прафесараў, якія маюць гарантаванае працоўнае месца і дастатковы заробак. Большасць з іх — гетэрасексуальныя белыя мужчыны з сем'яў сярэдняга класа або вышэйшых слаёў грамадства.
Многія левыя заўзята атаясамліваюць сябе з праблемамі груп, якія ўвасабляюць сабой слабасць (жанчыны), поўную паразу (амерыканскія індзейцы), нешта адштурхоўваючае (гомасэксуалы) або якую-небудзь іншую нізкую якасць. Самі левыя лічаць, што гэтыя групы займаюць нізкае становішча. Яны ніколі не прызналіся б сабе, што маюць такое меркаванне, але гэта менавіта так, бо яны сапраўды лічаць гэтыя групы ніжэйшымі, калі атаясамліваюць сябе з іх праблемамі. (Мы зусім не намякаем, што жанчыны, індзейцы і г. д. САПРАЎДЫ займаюць нізкае становішча; мы толькі робім заўвагу адносна псіхалогіі левых.) Феміністкі надзвычай заклапочаныя тым, каб даказаць, што жанчыны такія ж моцныя і здольныя, як і мужчыны. Відавочна, што яны проста знясілены страхам, што жанчыны могуць апынуцца НЕ такімі ж моцнымі і здольнымі, як мужчыны. Левыя маюць схільнасць ненавідзець усё, што выглядае моцным, здаровым і паспяховым. Яны ненавідзяць Амерыку, яны ненавідзяць заходнюю цывілізацыю, яны ненавідзяць белых мужчын, яны ненавідзяць здаровы сэнс. Прычына, па якой левыя ненавідзяць Захад і г. д., зразумела, не адпавядае іх сапраўдным матывам. Яны кажуць, што ненавідзяць Захад, таму што ён ваяўнічы, імперыялістычны, сэксісцкі, нацыяналістычны і г. д., але калі гэтыя ж недахопы праяўляюцца ў сацыялістычных краінах або ў першабытных культурах, левы знаходзіць ім апраўданне або, у лепшым выпадку, неахвотна прызнае, што яны сапраўды існуюць. Калі ж яны праяўляюцца ў заходняй цывілізацыі, ён ледзь не з захапленнем звяртае ўвагу на гэтыя недахопы, і часта моцна іх перабольшвае. Такім чынам відавочна, што гэтыя недахопы не з'яўляюцца сапраўднымі прычынамі нянавісці левых да Амерыкі і Захаду. Яны ненавідзяць Амерыку і Захад таму, што тыя моцныя і паспяховыя. Такія словы, як «саманадзейнасць», «упэўненасць у сабе», «ініцыятыва», «вынаходлівасць», «аптымізм» і г. д., займаюць нязначнае месца ў лексіконе лібералаў і левых. Левы - антыіндывідуаліст, прыхільнік калектывізму. Ён хоча, каб грамадства вырашала праблемы кожнага, задавальняла патрэбы кожнага і клапацілася пра кожнага. Ён не належыць да таго тыпу асобы, які мае ўпэўненасць у сваёй здольнасці самастойна вырашаць уласныя праблемы і задавальняць уласныя патрэбы. Левы - заўзяты праціўнік ідэі спаборніцтва, таму што глыбока ўнутры адчувае сябе няўдачнікам. Творы мастацтва, якія прыцягваюць сучасных левых інтэлектуалаў, як правіла, адлюстроўваюць убоства, паразу і адчай, або ж набываюць распушчаны характар, адкідаючы разумны кантроль, нібыта няма ніякай надзеі дасягнуць чаго-небудзь шляхам рацыянальнага разважання, а ўсё адкінутае павінна пагрузіцца ў нейкія імгненныя адчуванні. Сучасныя левыя філосафы імкнуцца адкідаць здаровы сэнс, навуку і аб'ектыўную рэальнасць, сцвярджаючы, што ўсё вызначаецца культурнай адноснасцю. Сапраўды, яны могуць задаваць сур'ёзныя пытанні пра прынцыпы навуковага пазнання і пра тое, як можна вызначыць паняцце аб'ектыўнай рэальнасці, калі яго ўвогуле магчыма вызначыць. Але відавочна і тое, што сучасныя левыя філосафы - гэта не проста халодныя логікі, якія метадычна аналізуюць асновы пазнання. Іх атакі на ісціну і рэальнасць моцна звязаныя з эмоцыямі. Яны атакуюць гэтыя паняцці з-за ўласных псіхалагічных патрэбаў. З аднаго боку, іх напады даюць выхад варожасці, а калі яны аказваюцца паспяховымі, гэта задавальняе іх патрэбу ва ўладзе. Значна важней тое, што левы ненавідзіць навуку і здаровы сэнс, бо яны прадстаўляюць адны перакананні як правільныя (г. зн. паспяховыя і вышэйшыя), а іншыя як памылковыя (г. зн. няздольныя і ніжэйшыя). Левы комплекс непаўнавартаснасці заходзіць настолькі далёка, што левы не можа дапусціць падзелу рэчаў на паспяховыя і вышэйшыя, з аднаго боку, і няўдалыя і ніжэйшыя - з другога. Гэта ж ляжыць у аснове непрыняцця многімі левымі паняцця псіхічнага расстройства і мэтазгоднасці IQ-тэстаў. Левыя супраціўляюцца тлумачэнню чалавечых здольнасцяў або паводзінаў з генетычнага пункту гледжання, бо такія тлумачэнні змяшчаюць элементы, якія могуць зрабіць адных людзей вышэйшымі або ніжэйшымі ў вачах іншых. Левыя аддаюць перавагу хваліць грамадства або ўскладаць на яго віну за наяўнасць у асобнага чалавека здольнасцяў ці іх адсутнасць. Таму, калі нехта знаходзіцца «ўнізе», то гэта не яго віна, бо яго не выхавалі належным чынам. Левы не з'яўляецца тым тыпам асобы, у якога комплекс непаўнавартаснасці робіць яго хвалько, эгаістам, задзірам, чалавекам, які апраўдвае сябе, або беспрынцыпным канкурэнтам. Такі тып не страціў веру ў сябе цалкам. Яму не хапае ўсведамлення ўласнай сілы і асабістай годнасці, але ён усё яшчэ разумее, што здольны стаць мацнейшым, менавіта яго спробы зрабіць сябе мацнейшым і спараджаюць яго непрыемны спосаб паводзінаў. Але леваму далёка да гэтага. Комплекс непаўнавартаснасці настолькі моцна ўкараніўся ў ім, што ён не ўспрымае сябе як моцную і каштоўную асобу. Адсюль вынікае і яго калектывізм. Левы адчувае сябе моцным толькі тады, калі з'яўляецца членам вялікай арганізацыі або масавага руху, з якім ён сябе атаясамлівае. Звяртае на сябе ўвагу мазахісцкая тэндэнцыя ў тактыцы левых. Адна з формаў левага пратэсту - класціся на шлях рухомага транспарту, таксама левыя наўмысна правакуюць паліцэйскіх або расістаў нападаць на іх і г. д.. Часта такая тактыка сапраўды можа аказацца эфектыўнай, але большасць левых выкарыстоўвае яе не як сродак дасягнення мэты, а толькі таму, што яны аддаюць перавагу мазахісцкай тактыкі. Нянавісць да самога сябе - характэрная рыса левага. Калі б у нашым грамадстве зусім не было праблем, левыя былі б вымушаныя стварыць іх, каб падрыхтаваць апраўданне для арганізацыі беспарадкаў.